Крысціян Лубутэн | |
---|---|
фр.: Christian Louboutin | |
Род дзейнасці | мадэльер |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | christianlouboutin.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціян Лубутэн (фр.: Christian Louboutin; нар. 7 студзеня 1963, Парыж, Францыя) — французскі дызайнер абутку. У абутку Лубутэн заўсёды ўжывае чырвоныя лакавыя падэшвы, што сталі яго візітнай карткай. Мадэлі брэнда «Christian Louboutin» прызнаны найпрэстыжнейшым жаночым абуткам у 2007, 2008 і 2009 гадах. Да 2011 года «Christian Louboutin» стаў абутковым брэндам, мадэлі якога часцей за іншыя шукалі ў інтэрнэце.
З 1997 года партнёрам Лубутэна быў ландшафтны архітэктар Луі Бенеш. Партнёры жывуць паміж сваімі дамамі ў I акрузе Парыжа[2], рыбацкім катэджам у Лісабоне[3], дамамі ў партугальскіх Мелідэсе і Кампарце, палацам у Халебе, плавучым домам на Ніле, які называюць Дахабібі (лодка майго кахання), і домам у Луксоры. Дом у Луксоры — былая рамесніцкая майстэрня, пабудаваная з цэглы, з надбудаваным паверхам і бельведэрам на даху[4].
Апроч гэтага, Лубутэн разам са сваім бізнес-партнёрам Бруна Чэмберленам сумесна валодае замкам XIII ст. у Вандэі.