Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).
Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).
Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр'евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.
Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф'яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).
Зноскі
Крыштаф Хадкевіч — продкі |
---|
|