Нягледзячы на гэта сёння вакол крэацыянізму не цішэюць спрэчкі і вялікая частка навуковай супольнасці на Захадзе і постсавецкай прасторы разглядае яго як «псеўданавуковую» канцэпцыю, нібыта канфліктуючую з навуковымі данымі і не адпавядаючую крытэрыям верыфіцыруемасці і прынцыпу Окама, згодна з якім варта аддаваць перавагу тэорыі, якая грунтуецца на меншай колькасці перадумоў. Адносна апошняга прынцыпа крэацыяністы сцвярджаюць, што іх тэорыя наадварот лепш адпавядае прынцыпу Окама у параўнанні з тэорыяй эвалюцыі, бо тэорыю крэацыянізму можна звесці ўсяго толькі да адной перадумовы — існавання Творцы (Бога).
Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да навуковых. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і «Разумная задума» (англ.: Intelligent design), сцвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. З некаторай аргументацыяй гэтай пазіцыі можна азнаёміцца напрыклад у артыкуле доктара гісторыі і філасофіі навукі (Ph.D.) Кембрыджскага ўніверсітэтаСтывена Майера (Stephen C. Meyer)[2].
Класіфікацыя «Разумнай задумы» як крэацыянісцкага руху выклікае спрэчкі, таму што прыхільнікі канцэпцыі адштурхваюцца пры пабудове тэорыі выключна ад навуковых дадзеных, не выкарыстоўваючы Біблію.
Вядомыя сучасныя крэацыяністы ці прыхільнікі Intelligent design
Джонатан Сарфаці (Jonathan Sarfati) — доктар хіміі Універсітэта каралевы Вікторыі ў Велінгтане. Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх «Докінз як ілюзія», «Безгрунтоўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя. Абвяржэнне поглядаў Докінза на эвалюцыю».
Джон Ленакс (John Carson Lennox) — магістр і доктар Кембрыджскага ўніверсітэта, доктар Оксфардскага ўніверсітэта, магістр біяэтыкі Універсітэта Сурэя і D. Sc. Валійскага універсітэта ў Кардыфе, дзе ён выкладаў матэматыку на працягу 29 гадоў. Сёння выкладае ў Оксфардскім ўніверсітэце і займаецца ў асаблівасці адносінамі навукі і рэлігіі. Аўтар шэрагу кніг.
Джон Сэнфард (John C. Sanford) — бакалаўр садаводства Мінесоцкага ўніверсітэта, магістр і доктар (Ph.D.) генетыкі Вісконсінскага ўніверсітэта у Мадысане. Пасля выхаду на пенсію ў 1998 годзе працягвае працаваць дацэнтам ў Карнельскам ўніверсітэце. Заслужаны ад’юнкт-прафесар батанікі ў Універсітэце Дзюка. Спецыяліст па геннай інжынерыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый. Аўтар кнігі Genetic Entropy & the Mystery of the Genome.
Майкл Біхі (Michael J. Behe) — хімік, доктар біяхіміі універсітэта Пэнсыльванія, прафесар біялогіі на факультэце біялагічных навук Ліхайскага ўніверсітэта ў Бетлехеме, штат Пенсільванія. Аўтар кніг «Darwin’s black Box», «The Edge of Evolution», «Darwin Devolves: The New Science About DNA That Challenges Evolution» і іншых.
Уільям Дэмбскі (William Dembski) — вядомы матэматык, бакалаўр псіхалогіі, магістр статыстыкі, магістр тэалогіі, доктар матэматыкі, доктар філасофіі, да 1991 год супрацоўнік нацыянальнай навуковай асацыяцыі (National Science Foundation), спецыяліст па гісторыі і філасофіі навукі. Аўтар шэрагу кніг.