Крэнфілдскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Cranfield University | |
Арыгінальная назва | англ.: Cranfield University |
Заснаваны | 1946 |
Год рэарганізацыі | 1993 |
Студэнты | 4 825 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Крэнфілд, Бедфардшыр, Англія |
Сайт | cranfield.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крэнфілдскі ўніверсітэт (англ.: Cranfield University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Крэнфілд у Бедфардшыры.
Гэта брытанскі дзяржаўны даследчы універсітэт паслядыпломнай адукацыі, які спецыялізуецца на навуцы, тэхніцы, дызайне, тэхналогіях і кіраванні.
Ён быў заснаваны як каледж аэранаўтыкі ў 1946 годзе. На працягу 1950-1960-х гадоў развіццё авіяцыйных даследаванняў прывяло да росту і дыверсіфікацыі даследаванняў і ў іншых галінах, такіх як вытворчасць і кіраванне, а ў 1967 годзе - да заснавання школы кіравання. У 1969 годзе каледж аэранаўтыкі быў перайменаваны ў Крэнфілдскі тэхналагічны інстытут, быў зарэгістраваны каралеўскай граматай, атрымаў паўнамоцтвы па прысуджэнні ступеняў і стаў універсітэтам. У 1993 годзе ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Універсітэт мае два кампусы: галоўны кампус знаходзіцца ў Крэнфілдзе, графства Бедфардшыр, і другі ў Акадэміі абароны Злучанага Каралеўства ў Шрывенхэме, графства Оксфардшыр. Галоўны кампус унікальны ў Злучаным Каралеўстве (і Еўропе агулам), бо мае ўласны аэрапорт і ўласны самалёт, які выкарыстоўваецца для навучання і даследаванняў.