Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крэплах (ідыш: קרעפּלעך) — невялікія пельмені з начынкай з фаршу, бульбянога пюрэ ці іншай начынкай, якія звычайна вараць і падаюць да курынага супу, радзей могуць быць пададзены смажанымі.[1] Маюць трохкутную форму, якая сімвалізуе трох патрыярхаў яўрэйскага народа — Аўраама, Іцхака і Якава. У краінах Заходняй Еўропы начынкай для крэплах служыла мяса, а ў славянскіх краінах у самым пачатку XII стагоддзя іх начынялі тварагом. Значна пазней, калі мяса ў Заходняй Еўропе стала мала, з’явіліся і сталі папулярнымі крэплах з садавіной, інакш — варэнікі.
Цеста традыцыйна вырабляюць з мукі, вады і яек, потым раскатваюць у тонкі пласт. У цяперашні час крэплах часта робяць з замарожаных пластоў цеста.[2] Гатовыя крэплах таксама прадаюцца ў кашэрных раздзелах супермаркетаў.
Крэплах абавязкова ядуць на яўрэйскія святы.
Начынка змяняецца ў залежнасці ад падзеі. У святочныя і святыя дні крэплах з мясам падаюць да курынага супу. У Пурым крэплах начыняюць сухафруктамі, а ў Шавуот — сырам.