Ксеркс I

Ксеркс I
стар.-перс. Hšayāŗšā, арам. Aḫšeweruš, стар.-грэч.: Ξέρξης, лац.: Xerses
Партрэт Ксеркса
Партрэт Ксеркса
Сцяг5-ы цар Ахеменідскай дзяржавы
486 — 465 да н.э.
Папярэднік Дарый I
Пераемнік Артаксеркс I

Нараджэнне 519 да н.э.
Смерць 465 да н.э.[1]
Месца пахавання
Род Ахеменіды
Бацька Дарый I
Маці Атоса
Жонка Аместрыса[d]
Дзеці Дарый[d], Гістасп[d], Артаксеркс I Лангіман, Радагуна[d], Аміціс[d] і Артарый[d]
Веравызнанне Зараастрызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ксеркс I (513 — 465 да н.э.) — цар персідскі (485—465 да н.э.).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

З дынастыі Ахеменідаў, сын Дарыя I і Атосы, дачкі Кіра II. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 да н.э. паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у персідскую сатрапію (правінцыю). Няўдачы Ксеркса ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479 да н.э.) аслабілі магутнасць дзяржавы Ахеменідаў. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэлігійную рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.

Францішак Смуглевіч. Эсфір перад Ксерксам. 1778

Розныя прамыя і ўскосныя даныя сведчаць, што Ксеркс I пад іменем Агасвер[2] згадваецца ў кнізе «Эсфір», як апякун яўрэяў.[3]

Сын Ксеркса I — Артаксеркс I Лангіман.

Зноскі

  1. Huot J. Xerxes I // Encyclopædia Britannica
  2. У Ф. Скарыны — Асвер.
  3. Скарына Ф.: Творы… С. 172.