Кубак Германіі па футболе | |
Заснаваны: | 1934 |
---|---|
Кол-ць каманд: | 64 |
Дзеючы чэмпіён: | РБ Лейпцыг (2-і тытул, сезон 2022/23) |
Найбольш тытулаваны: | Баварыя (20 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Сезон 2022/23 | |
Кубак Германіі па футболе (ням.: Deutscher Fußball-Bund-Pokal) — штогадовы кубак Германіі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 64 каманды, уключаючы ўсе клубы Бундэслігі і Другой Бундэслігі. Ён лічыцца другім па значнасці нацыянальным тытулам у нямецкім футболе пасля чэмпіянату.
Спаборніцтва было заснавана ў 1935 годзе пад назвай Tschammer-Pokal. Першым пераможцам стаў «Нюрнберг». У 1937 годзе «Шальке 04» была першай камандай, якая перамагла ў турніры двойчы запар. Tschammer-Pokal быў прыпынены ў 1945 годзе ў сувязі з Другой сусветнай вайной і распаўся пасля краху нацысцкай Германіі. У 1948 годзе кубак быў адноўлены як DFB-Pokal. Ізноў «Нюрнберг» выйграў першы тытул. «Баварыя» заваявала найбольшую колькасць кубкаў — 20.