Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт (КубДУ) | |
---|---|
Кубанский государственный университет' | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Кубанский государственный университет' |
Міжнародная назва | Kuban State University |
Заснаваны | 1920 |
Тып | Дзяржаўны |
Студэнты | 28 000 |
Выкладчыкаў | 3000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Краснадар |
Сайт | kubsu.ru |
![]() |
Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў Краснадары, Расійская Федэрацыя. Гэта адзін з найбуйнейшых, найстарэйшых і самых прэстыжных універсітэтаў поўдня Расіі.
Навучальная структура Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўключае ў сябе 15 факультэтаў і 3 інстытуты.
Універсітэт быў створаны ў 1920 годзе ў Краснадары. Яго першым рэктарам быў абраны Нікандр Маркс, былы генерал Рускай імператарскай арміі, гісторык і спецыяліст па старажытнарускай палеаграфіі.
У 1957 годзе пры ўніверсітэце была заснавана Астрафізічная абсерваторыя.
У 1994 годзе ўніверсітэт быў прызнаны адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Расіі.
У 2004 і 2005 гадах універсітэт уваходзіў у лік 100 найлепшых ВНУ Расіі і быў узнагароджаны залатым медалём за еўрапейскую якасць.
У 2008 годзе рэктарам універсітэта стаў Міхаіл Астапаў, які раней узначальваў Дэпартамент адукацыі Краснадарскага края.
Падрыхтоўка замежных спецыялістаў вядзецца ў Кубанскім дзяржаўным універсітэце з 1970 года. Сярод замежных выпускнікоў — прадстаўнікі больш чым 120 краін. У цяперашні час універсітэт працягвае навучаць студэнтаў з Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.[1]