Кубера | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Vishrava[d] |
Маці | Ilavida[d] |
Жонка | Bhadra[d] |
Дзеці | Nalakuvara[d] і Manibhadra[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кубера (санскр.: कुबेर — «які мае нягеглае цела») — бог багацця, уладыка якшаў, кінараў і гух’якаў. Унук вялікага рышы Пуласцьі, сын мудраца Вішраваса (адсюль яго другое імя — Вайшравана) і старэйшы брат Раваны.
Першапачаткова Кубера быў хтанічным бажаством і асацыяваўся з зямлёй і гарамі. З часам у яго з’явілася і вонкавае аблічча, якое нагадвае аблічча бога ўрадлівасці. Куберу малююць з вялікім жыватом, двума рукамі, трыма нагамі, васьмю зубамі і адным вокам.