Кузнецкі Алатау | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіёны | Кемераўская вобласць, Хакасія |
Найвышэйшая вяршыня | Старая Крэпасць |
Найвышэйшы пункт | 2211 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кузнецкі Алатау (ад цюрк. ала — «стракаты» і тау — «горы») — нізка-сярэдневысокае нагор’е ў сістэме Саяна-Алтайскай горнай вобласці на поўдні Заходняй Сібіры, працягласцю каля 300 км з поўдня на поўнач і шырынёй да 150 км. Найбольшая вышыня — 2211 м (плато Старая Крэпасць).