Куйбышаўскае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Куйбышевское водохранилище | |
![]() Вадасховішча каля Ульянаўска | |
Каардынаты: 53°27′00″ пн. ш. 49°10′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Даўжыня | 500 км |
Шырыня | 35 км |
Плошча | 6,5 тыс. км² |
Аб'ём | 58 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2604 км |
Найбольшая глыбіня | 41 м |
Сярэдняя глыбіня | 8 м |
Упадаюць | Кама, Свіяга, Казанка, Вялікі Чэрамшан |
Год напаўнення | 1957 |
![]() |
Куйбышаўскае вадасховішча (руск.: Ку́йбышевское водохрани́лище) — вадасховішча ў Расіі, самае буйное на рацэ Волга. Узнікла ў 1955—1957 гадах пасля завяршэння будаўніцтва плаціны Жыгулёўскай ГЭС, перагарадзіўшы даліну Волгі ў Жыгулях ля горада Стаўрапаль-на-Волзе (цяпер Тальяці). З’яўляецца трэцім ў свеце па плошчы вадасховішчам.
Даўжыня вадасховішча больш за 500 км, найбольшая шырыня ў вусці Камы — 35 км, плошча воднага люстэрка — 6,5 тыс. км² (сярод рачных — першае месца ў свеце), поўны аб’ём вады — 58 км³, з іх 34 км³ — карысны. Падпор узроўню вады ля плаціны 29 м, ён распаўсюджваецца па Волзе да горада Новачэбаксарска, па рацэ Кама — да горада Набярэжныя Чаўны. Буйныя залівы вадасховішча ўтварае па далінах Камы, Свіягі, Казанкі і іншых рэк.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |