Ку́калка — прамежкавая стадыя ў развіцці насякомага з поўным ператварэннем, у час якой знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослай асобіны (імага).
Адрозніваюць З тыпы кукалак: свабодная (адкрытая) — у сеткакрылых, перапончатакрылых, большасці жукоў; пакрытая — у матылёў, даўгавусых і прамашоўных караткавусых двухкрылых; скрытая (несапраўдны кокан, пупарый) — у мух, галіц. Кукалка не корміцца і звычайна нерухомая. Працягласць стадыі кукалкі ад б—10 сутак (у некаторых мух) да многіх месяцаў.