Куколь звычайны

Куколь звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrostemma githago L., Sp. Pl. 1: 435 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20230
NCBI  39848
EOL  587250
GRIN  t:1917
IPNI  150316-1
TPL  kew-2626726

Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[1], зязюлін лён[1] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь (Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.

Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах[2].

Святлолюбівая расліна, мезатроф[3]. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Taxon: Agrostemma githago L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  3. Куколь обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)