Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кулыкіў (укр.: Куликів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны на рэках Думныця і Кулыкіўка, размешчаны ў 10 км на поўнач ад Львова на аўтадарозе Львоў-Чэрванаград-Ковель.
Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку адносіцца да канца XIV ст. У 1399 г. львоўскі каталіцкі арцыбіскуп Якуб Стрэпа выдаў акт аб замацаванні зямельнага надзелу за мясцовым касцёлам. У XV ст. сяло мела паралельную назву Бошч або Божч. Назва Божч, або правільней Божыч, паходзіць ад старажытна славянскага культу Божыча. У заходнеславянскай міфалогіі культ Божыча як сына Бога святкаваўся ў пачатку новага года. Верагодна гэты культ асабліва ўшаноўваўся ў мясцовасці, дзе пазней вырасла мястэчка. Таксама назва паселішча Божыч можа паходзіць ад легендарнага князя антаў Бажая, і ад назвы племені бужан, што жылі на гэтых прасторах.
У дакуменце ад 23 лютага 1431 г. гаворыцца пра тое, што Бошч або Кулікоў перададзена ў дар канцлеру Каралеўства Польскага Яну Канецпольскаму як узнагарода за даўгалетнюю службу. Пярэмышльскі кашталян Дабеслаў Адравонж з Журавіцы (1475 г.) быў дзяржаўцам каралеўшчыны - Кулікоўскага ключа (таксама Глінянскага). У 1469 г. па просьбе пярэмышльскага стольніка Мікалая Гербурта кароль надаў паселішчу магдэбургскае права.
4 чэрвеня 1508 г. шляхціц Ян Апароўскі герба Суліма і яго брат Андрэй правялі раздзел агульнай маёмасці. Паводле гэтага, Ян атрымаў па маці маёнтка ў Галіцкай Русі, сярод якіх палова Кулікова.
Мястэчка належала да Жоўкіўскага павета. Раней тут быў вялікі стаў, потым у значнай ступені асушаны. Сярэдзіну тэрыторыі займала гарадская забудова (вышыня 265 м) і прадмесці: Жоўкіўскае на паўночным боку, Вальське і Загародскае ў заходняй частцы, Львоўскае ў паўднёвым боку. У паўднёва-заходнім боку узвышаецца пагорак Заскокі (275 м). Паводле перапісу насельніцтва ў 1880 г. было 3226 жыхароў, з іх каля 2000 уніятаў, 400 каталікоў, 900 габрэяў.
Уніяцая парафія і грэка-каталіцкі дэканат гістарычна належалі да Пярэмышльскай дыяцэзіі. Да парафіі належалі акрамя мястэчка Кулыкіў і Жоўкіўскага прадмесця сёла Грабянцы і Надычы. Цэркваў было дзве: прыхадская царква Успення Прасвятой Багародзіцы (першае згадванне адносіцца да 1515 г.) у самім мястэчку і Царква святога Дзімітрыя (пабудавана ў 1721 г.) на Жоўкіўскім прадмесці.
Рымска-каталіцкая парафія гістарычна належала да Жоўкіўскага дэканата Львоўскай архідыяцэзіі. Год заснавання парафіі - 1398, фундатарам выступіў тагдашні ўласнік мястэчка Мікалай з Кулыкова. Галіцкі каталіцкі арцыбіскуп Якуб Стрэпа выдаў у Галічы ў 1399 г. акт закладкі Кулыкіўскага касцёла. Цяперашні касцёл Св. Мікалая пабудаваны ў 1538 г. за кошты кракаўскага ваяводы Мікалая Гербурта Аднаўскага, асвечаны ў 1546 г.