Кульмбах
| ||||||||||||||||||||||||||
Кульмбах (ням.: Kulmbach; «кульм» — па-нямецку вяршыня, «бах» — крыніца) — горад у Германіі, раённы цэнтр, размешчаны ў зямлі Баварыя сярод маляўнічых узгоркаў у самым цэнтры прыроднага парку Фіхтэльгебіргу (Верхняя Франконія). Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Верхняя Франконія. Уваходзіць у склад раёна Кульмбах. Насельніцтва — 26 768 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 92,77 км². Афіцыйны код — 09 4 77 128.
Горад падзяляецца на 37 гарадскіх раёнаў.