Культурныя расліны (агракультуры) — расліны, якія гадуюцца чалавекам для атрымання харчовых прадуктаў, кармоў у сельскай гаспадарцы, лекаў, прамысловага і іншага сыравіны і іншых мэт.
Паводле восьмага выдання Міжнароднага кодэкса наменклатуры культурных раслін у наш час прызнаюцца тры катэгорыі культурных раслін: сорт, грэкс (толькі для Архідных) і група[1].
Культурныя расліны атрыманы з дзікіх шляхам гібрыдызацыі, селекцыі ці геннай інжынерыі. Падчас пошуку дзікіх раслін для ператварэння іх у культурныя і выкарыстання ўзнікла вучэнне аб цэнтры паходжання культурных раслін. У 1926—1939 гадах М. І. Вавілаў абагульніў накопленыя веды і вылучыў сем асноўных цэнтраў паходжання культурных раслін. У адрозненне ад дэкаратыўных відаў, культурныя расліны не маюць натуральных арэалаў.