Культурызм (ад фр.: culturisme), бодыбілдынг — сістэма сілавых практыкаванняў для развіцця мускулатуры. Вядомы з часоў Старажытнай Грэцыі і Рыма. Асновы сучаснага культурызму распрацаваны ў канцы 19 стагоддзя, сістэмы трэніровак — у 1960-я гады (у ЗША). Міжнародныя конкурсы культурыстаў праводзяцца з 1901 года, штогадовыя чэмпіянаты свету — з сярэдзіны 20 стагоддзя. Міжнародная федэрацыя па культурызме створана ў 1946 годзе, федэрацыя культурызму Беларусі — у 1985 годзе. Сярод беларускіх культурыстаў: Э.Зайкін, бронзавы прызёр чэмпіяната свету сярод юніёраў (1994), чэмпіёны Еўропы М.Шыла (1989) і А.Крыксін (1996), Аляксей Алегавіч Шабуня.
У сучаснай індустрыі культурызма прафесіяналам звычайна называюць культурыста, які перамог у кваліфікацыйных спаборніцтвах, як аматар, і які зарабіў «Pro Card» ад IFBB. Уладальнікі дадзенай карты атрымліваюць права выступаць на прафесійных турнірах, напрыклад, "Арнольд Класік».