| ||||||||||
Кумла (швед. Kumla) — горад у Швецыі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Кумла, якая ўваходзіць у лен Эрэбру, за 15 км на поўдзень ад цэнтра лена, горада Эрэбру.
З 1965 года ў Кумле знаходзіцца Kumlaanstalten — найбуйнейшая турма ў Швецыі (з 257 зняволенымі), у якой змяшчаюцца найбольш небяспечныя злачынцы, у тым ліку Міхайла Міхайлавіч — забойца міністра замежных спраў Швецыі Ганны Лінд.
У Кумле ў 1950 годзе нарадзіўся адзін з самых вядомых шведскіх дэтэктыўных пісьменнікаў, Хокан Несер, і ў некаторых яго раманах адлюстравана гэтая мясцовасць.
Футбольны клуб IFK Kumla гуляе ў 3-й лізе чэмпіянату Швецыі.