Адна з назваў расліны — шчасце. Дзяўчаты падчас жніва затыкаюць яго за пояс, каб прыносіла ім спор і хуткасць у працы. У засцянковай шляхты таксама называецца шчасце, але ўжываецца інакш. Калі расцвіце ўплеценае ў дзявочыя валасы, то каханне будзе ўзаемнае[11].
Расце на лугах, палях, пры дарогах, на ўскрайку лясоў. Цвіце з мая па жнівень. Валодае антысептычнымі, супрацьзапаленчымі якасцямі. Выкарыстоўваецца наземная частка расліны ў выглядзе настою для паласкання горла пры ангіне[12]. Збіраюць падчас цвіцення.
Сабраныя на Яна галінкі купалкі з нераскрытымі кветкамі прыносілі ў хату, утыркалі за абразы, у шчыліны між бярвёнамі ці за бэлькі. Калі кветкі распускаліся, гэта значыла, што дзяўчына выйдзе замуж альбо задуманае ёю збудзецца[13].
Купалка едкая
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Erigeron acerL.