Купальнік горны | |||||||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны. | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Arnica montana L. | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Купальнік горны[1] ці Буквіца[2] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя.
Купальнік горны, арнік, буквіца, гарнік, касцян[3], лясны цітун, пералёт, тур, чамярыца[2][4][5], баравы гваздзік, заячча капуста[4].
Расце на тэрыторыі Еўропы.
Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.
Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.
Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўныя, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лістамі.
Цвіце ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.
Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.