Купена шматкветная

Купена шматкветная

Агульны выгляд квітнеючай расліны. Батанічны сад у Познані, Польшча
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonatum multiflorum (L.) All., 1785


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504502
NCBI  45371
EOL  1014907
GRIN  t:410573
IPNI  540189-1
TPL  kew-284010

Купе́на шматкветная, Купена мнагакветкавая, Купена, Куп-купена[1][2] (Polygonatum multiflorum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду купена (Polygonatum) сямейства спаржавыя (Asparagaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліна 30—60 см вышынёй. Сцябло круглае, голае.

Лісце даўгаватае або эліптычнае, ля асновы трохі звужанае, голыя, з кароткімі хвосцікамі, 10—11 см даўжынёй і 4—4,5 см шырынёй ці ж ніжняе лісце 14—15 см даўжынёй, зверху зялёнае, знізу шаравата-зеленаватае.

Кветаножкі выходзяць з пазух лісця, з 3—5 кветкамі, голыя. Калякветнік звужаны над зяпай, дагары трохі пашыраны, з шасцю зелянявымі зубцамі, якія наверсе з унутранага боку коратка апушаныя. Тычынкавыя ніткі валасістыя. Цвіце ў маі — чэрвені.

Плод — сіне-чорная ягада.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від апісаны з Еўропы.

Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Вялікабрытанія; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Каўказ (Перадкаўказзе), Еўрапейская частка Расіі, Беларусь, Украіна; Азія: Турцыя, Непал[3].

Расце ў бярозавых і хваёвых лясах, сярод кустоў. Расліна ядавітая.


Зноскі

  1. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  2. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  3. Паводле дадзеных GRIN.
  • Купена многоцветковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)