| ||||||||||||||||||||||||
Куперціна (англ.: Cupertino) — горад у акрузе Санта-Клара штата Каліфорнія, ЗША, размешчаны прыблізна за 20 км ад Сан-Хасэ і за 75 км ад Сан-Францыска. Насельніцтва — 61 000 чалавек (2019). Горад Крамянёвай даліны. Куперціна мяжуе з Санівейлам з поўначы, Санта-Кларай — з паўночнага ўсходу, з Сан-Хасэ — з усходу і паўднёвага ўсходу, з Саратогай — з поўдня і з узгоркамі Санта-Круз — з паўднёвага захаду.