Купкоўка[1][2] (Daćtylis) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae).
Распаўсюджаныя ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: Купкоўка зборная (народная назва: псіўлюй (Dactylis glomerata) і купкоўка шматшлюбная (Dactylis polygama)[3].
Добра расце на друзлых ўрадлівых глебах, не любіць празмернага ўвільгатнення. Расце па берагах рэк, на лугах, па абочынах дарог, некаторыя віды сустракаюцца ў цяністых лясах.
Зноскі
- Ежа: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Dactylis (англ.) // The Plant List