Кураслеп дуброўны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Anemone nemorosa L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||
|
Кураслеп дуброўны[1] (Anemone nemorosa) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Кураслеп дуброўны, белыя пралескі[2], пралеска[3], казадрост белы, канапелька[4][5], кураслеп гаёвы[6][7], кураслеп, кураслёп, слепет[8][9].
Кветка буйным планам
|
Apis mellifera на кветцы кураслепа
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25 см.
Карэнішча патоўшчанае, гарызантальнае, цыліндрычнае. Яно галінастае і хутка разрастаецца, забяспечваючы ўтварэнне густых зараснікаў.
Лісце тройчы рассечанае.
Кветканосы адзінкавыя і нясуць па адной кветцы. Кветкі белыя з фіялетавым адценнем на вонкавым боку пялёсткаў. Яны дасягаюць 2-6 см у дыяметры. Пялёсткі яйкападобныя. Іх колькасць змяняецца ад шасці да васьмі. Расліна цвіце з канца красавіка да сярэдзіны мая. Формула кветкі: [10].
Шматлікае насенне спее ў чэрвені і наступнай вясной забяспечвае з’яўленне масавага самасеву.
Расліна распаўсюджана ў Беларусі, лясной зоне еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Еўропе і Міжземнамор’і.
Кураслеп дуброўны расце звычайна ў шыракалістых лясах, часам у ялова-шырокалісцевых, можа дамінаваць у травастоі. Наяўнасць віду ў яловым лесе звычайна сведчыць пра выцясненне елкай былых тут калісьці дубовых лясоў[11].
Кураслеп дуброўны дае пчолам нектар і бледна-жоўты пылок[12].
яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 120 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Кураслеп (Anemone) | f1 | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Кураслеп дуброўны | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | f2 | ||||||||||||||