Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Курбевуа́ (фр.: Courbevoie) — адна з 36 камун дэпартамента О-дэ-Сен у Францыі, размешчаная на паўночным захадзе ад Парыжа на левым беразе Сены. Адлегласць да цэнтра Парыжа — 8 км. Камуна складаецца з двух кантонаў — Паўночнага Курбевуа і Паўднёвага Курбевуа, насельніцтва якіх складае адпаведна 28 351 і 41 343 чалавекі. У 1975 годзе колькасць насельніцтва камуны была 54 488 чалавек, з тых часоў пастаянна расце.