Курода Кіятака

Курода Кіятака
黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka
2-і прэм'ер-міністр Японіі
1888 — 1889

Нараджэнне 16 кастрычніка 1840(1840-10-16)
Смерць 23 жніўня 1900(1900-08-23)[1] (59 гадоў)
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Японская імперыя
Род войскаў Imperial Japanese Army[d]
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Чырвонага арла Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курода Кіятака (黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka, 16 кастрычніка 1840 — 25 жніўня 1900) — 2-і прэм'ер-міністр Японіі (з 30 красавіка 1888 па 25 кастрычніка 1889).

Прымаў актыўны ўдзел у праграме ўрада па засяленні вострава Хакайда. Ён пражыў там з 1870 па 1882 год, перыядычна прыязджаючы ў Токіа для справаздачы перад урадам. У 1878 годзе, пасля смерці Акуба Тасіміты, ён стаў лідарам клана Сацума. Незадоўга да таго, як ён пакінуў свой пост на Хакайда, яго абвінавацілі ў продажы дзяржаўнай уласнасці.

У 1888 годзе ён становіцца прэм’ер-міністрам і займаецца прыняццем канстытуцыі Мэйдзі. Аднак у наступным годзе ён быў вымушаны пакінуць гэты пост, пасля таго, як зрабіў некалькі грубых памылак пры заключэнні гандлёвых дагавароў. Пазней ён становіцца гэнро, міністрам камунікацый і старшынёй тайнага савета.

  1. Kuroda Kiyotaka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.