Курт Крэньц | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1978[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Курт Крэньц (в.-луж.: Kurt Krjeńc, 7 ліпеня 1907, Мальшвіц, Германія — 28 лістапада 1978, Баўтцэн, Германія) — камуністычны дзеяч ГДР і лужыцкі грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна» (1951-1973).
Нарадзіўся 7 ліпеня 1907 года ў горадзе Мальшвіц. У 1923 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці лужыцкага спартыўнага таварыства «Сербскі Сокал». У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў інтэрнаваны ў канцэнтрацыйны лагер «Hohnstein». З 1939 года па 1945 год служыў у Вермахце на Усходнім фронце. У 1945 годзе трапіў у савецкі палон. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны быў раённым сакратаром Камуністычнай партыі Германіі. У 1949 годзе быў прызначаны намеснікам устаноўчай Народнай палаты ГДР. З 1948 па 1953 год працаваў у лужыцкім аддзеле Упраўлення адукацыі Саксоніі.
У 1951 годзе быў абраны старшынёй лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». Пад яго кіраўніцтвам «Домавіна» была інтэграваная ў сістэму дзяржаўнай улады ГДР. Па яго ініцыятыве галоўнай мэтай «Домавіны» было абвешчана прыцягненне лужычанаў да ідэяў сацыялізму. Быў старшынёй «Домавіны» на працягу 22 гадоў. У 1973 годзе падаў у адстаўку па стане здароўя.
Пасля яго выхаду на пенсію пасада старшыні «Домавіны» была адменена і замест старшыні арганізацыяй кіраваў сакратар. Пасада старшыні «Домавіны» была зноў адноўлена толькі ў 1990 годзе.