Курыгальзу I | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | XV стагоддзе да н.э. |
Смерць | 1375 да н.э. |
Род | Касіты |
Бацька | Кадашман-Харбэ I[d] |
Дзеці | Kadashman-Enlil I[d], Burna-Buriash II[d] і sister or daughter of Kadashman-Enlil I.[d] |
![]() |
Курыгальзу I — касіцкі цар Вавілоніі (каля 1390 да н.э.).
Перанёс сваю рэзідэнцыю з Вавілона ў адмыслова пабудаваны ў месцы ў паўночнай частцы Двурэчча, горад Дур-Курыгальзу («Крэпасць Курыгальзу», цяпер гарадзішча Акаркуф), які стратэгічна было лёгка абараняць. Новы горад быў упрыгожаны раскошным палацам і шматлікімі храмамі.
Курыгальзу называў сябе дзіўным тытулам «цар роўных (сабе) сярод сваіх папярэднікаў» і тытулам Саргана I «цар мностваў». Як і цары Ура і Ісіна Курыгальзу быў абагаўлёны пры жыцці. Сваё абагаўленне ён абгрунтаваў рашэннем не вавілонскіх, а касіцкіх багоў Шумаліі і Шукамуны, якім ён пабудаваў вялікі храм у Вавілоне. У гэтым храме ён быў нібы нададзены боскім ззяннем і атрымаў інсігніі царскай улады.
Відавочна схіляючыся на карысць культу ніпурскага Эліля (якога атаясамлялі з касіцкім Харбэ), ён не развыае сувяць і з яго супернікам вавілонскім Мардукам. Калі ён перанёс сваю рэзідэнцыю з Вавілона, то зрабіў гэты горад прывілеяваным і самакіравальным, падаў яго жыхарам вызваленне ад агульнадзяржаўных падаткаў, падкрэсліваючы ў сваім надпісе, што робіць гэта дзеля Мардука.
З Егіптам у часы кіравання Курыгальзу падтрымліваліся дружалюбныя адносіны. Курыгальзу аддаў у гарэм фараону Аменхатэпу III сваю дачку. А калі сірыйскія царкі паспрабавалі ўцягнуць Курыгальзу ў саюз супраць фараона, той адказаў ім катэгарычнай адмовай, на той падставе, што ён знаходзіцца ў саюзе з фараонам і нават пагражаў ім вайной у выпадку, калі сярод іх будзе складзены саюз.
Ёсць здагадка, што горад Ашур патрапіў у некаторую залежнасць ад Курыгальзу. Праўда калі гэты факт і меў месца, то, верагодна, толькі фармальна.
Яго старэйшая дачка, паводле нова-вавілонскага дакумента (VAT 17020), была ў шлюбе з эламскім царом Пахір-ішанам, аднак, некаторыя гісторыкі мяркуюць, што гаворка ідзе тут пра дачку Курыгальзу II.
Звесткі пра колькасць гадоў яго кіравання не захаваліся.
III Вавілонская (Касіцкая) дынастыя | ||
Папярэднік: Кадашман-Харбэ I |
цар Вавілона XIV стагоддзе да н.э. |
Пераемнік: Кадашман-Эліль I |