Кустода — слова, размешчанае на ніжнім полі старонкі, якое дублюе першае слова на наступнай. Выкарыстоўвалася ў старых кнігах для таго, каб дапамагчы пераплётчыку(польск.) (бел. размясціць старонкі і сшыткі(руск.) (бел. ў правільным парадку[1].
Упершыню кустоды з’явіліся ў сярэднявечных рукапісах. Выкарыстоўваліся і ў друкаваных кнігах канца XV стагоддзя. Найбольш часта сустракаюцца ў кнігах XVI стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя, у сувязі са зменамі ў тэхналогіях кнігадрукавання, кустоды зніклі з кніжных старонак.
Аб іншай функцыі кустоды пісаў Тэадор Лоў дэ Він(англ.) (бел. у даведніку «Правільная кампазіцыя» (Correct Composition; 1901)[2]:
Больш за тры стагоддзі друкары змяшчалі на ніжнім полі кожнай старонкі першае слова або першы склад наступнага. Кустода павінна была дапамагаць чытачу, робячы больш зразумелай сувязь паміж дзвюма старонкамі; але цяпер кустод няма, і вяртаць іх ніхто не патрабуе.
Калонтытулы ў сучасных даведніках і слоўніках падобныя з кустодай і, верагодна, вядуць ад яе сваё паходжанне, але выконваюць іншую ролю: палягчаюць пошук слова ў кнізе.
Зноскі
↑Кустода // Стефанов С. И. Реклама и полиграфия: опыт словаря-справочника.— М.: Гелла-принт, 2004. — 320 с: ил. — (Рекламные технологии).