| ||||||||||||
Кууджуак[2] (англ.: Kuujjuaq, ін.: ᑰᔾᔪᐊᖅ, фр.: Kuujjuaq, да 1979 года — Форт-Шымо) — вёска ў Канадзе, адміністрацыйны цэнтр раёна Нунавік, рэгіён Поўнач Квебека, правінцыя Квебек. Размешчаны на левым беразе ракі Кааксак, за 50 км ад месца ўпадзення яе ў заліў Унгава. Насельніцтва вёскі складае 2375 чалавека (перапіс 2011 года), каля 77,6 % якога — эскімосы.
З’яўляецца адной з 14 так званых паўночных вёсак (афіцыйны статус) Квебека (фр. Village nordique).