Кухня

Дранікі

Ку́хня — сукупнасць традыцый і рэцэптаў прыгатавання ежы, абумоўленых гістарычнымі, геаграфічнымі, культурнымі і іншымі ўмовамі. Кухні маюць этнічныя, рэгіянальныя і іншыя асаблівасці. На кухню ў першую чаргу ўплываюць інгрэдыенты, якія можна набыць у канкрэтнай мясцовасці. Моцны ўплыў на мясцовую кухню могуць таксама аказваць харчовыя рэлігійныя забароны і традыцыі.