Кухонная пліта — награвальная ўстаноўка для прыгатавання ежы. Акрамя варачнай паверхні з канфоркамі кухонная пліта часта мае ўбудаваную духавую шафу і дадатковыя аддзяленні.
Уяўляе сабой чыгунную ці цагляную печ, абсталяваную чыгуннай варачнай паверхняй. У хатах цагляная печ з плітой выкарыстоўвалася як дадатак да рускай печы, прыбудоўвалася побач або складала з ёй адзіную канструкцыю (напрыклад, чыгунная паверхня ўбудоўвалася на месцы шастка). Як самастойная прылада цагляная печ з плітой часта выкладваецца такім чынам, каб у дастатковай меры выконваць таксама і функцыю абагравання памяшкання (варачная печ са шчытком, шведская печ). Пліта на цвёрдым паліве можа быць з духавай шафай.
Уяўляе сабой устаноўку, якая сумяшчае газавыя і электрычныя канфоркі на адным стале, альбо газавыя канфоркі і электрычную духавую шафу. Выкарыстоўваюцца там, дзе няма стабільнай падачы газу, у сельскай мясцовасці, дзе газ пастаўляецца ў балонах, а таксама ў тых выпадках, калі пры наяўнасці газазабеспячэння карыстальнік жадае выкарыстоўваць электрычную духавую шафу.