царства | |
Кушанскае царства | |
---|---|
стар.-грэч.: Βασιλεία Κοσσανῶν | |
|
|
I стагоддзе — III стагоддзе
|
|
Сталіца | Бактра (200,000 - 1 млн. ч.) Пешавар (200,000) |
Афіцыйная мова | грэчаская мова і Bactrian[d] |
Грашовая адзінка | Kushan coinage[d] |
Насельніцтва | 60 000 000 (20 % насельніцтва Зямлі) |
Форма кіравання | манархія |
Пераемнасць | |
< Грэка-бактрыйскае царства | |
Заходнія Кшатрапы > | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кушанская царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі сучасных Узбекістана, Таджыкістана, Туркменіі, Афганістана, Пакістана і Паўночнай Індыі ў I — IV ст. н.э.
Узнікла на рубяжы нашай эры пасля разгрому Грэка-Бактрыйскага царства качэўнікамі, якія стварылі на яго тэрыторыі шэраг асобных княстваў. Адно з іх у Бактрыі на чале з племем або кланам кушанаў стала ядром Кушанскай дзяржавы. Значнага тэрытарыяльнага пашырэння дзяржава дасягнула пры правіцелях Кадфізе I і Кадфізе II (I ст. н.э.), найбольшага росквіту — пры правіцелях Канішку і Хувішку. Праз тэрыторыю Кушанскай дзяржавы праходзіў Вялікі шаўковы шлях, што спрыяла развіццю ганддю і рамяства. Значнае пашырэнне тут набылі будызм, зараастрызм, маніхейства і хрысціянства. Пры правіцелі Васудэве (сярэдзіна III ст.) пачаўся заняпад Кушанскай дзяржавы, якая ў IV ст. распалася на дробныя княствы.