Куэва-дэ-лас-Манас

Пячора Куэва-дэ-лас-Манас (раён Рыа-Пінтурас, правінцыя Санта-Крус)*
Cueva de las Manos del Río Pinturas**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Негатыўныя выявы рук
Негатыўныя выявы рук
Краіна Сцяг Аргенціны Аргенціна
Тып культурны
Крытэрыі iii
Спасылка 936
Рэгіён*** Паўднёвая Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Куэва-дэ-лас-Манас (ісп.: Cueva de las ManosПячора рук) — пячора на поўдні Аргенціны (правінцыя Санта-Крус), у даліне ракі Пінтурас. Аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вядома археалагічнымі і палеанталагічнымі знаходкамі ў ёй, найперш насценнымі малюнкамі і негатыўнымі выявамі чалавечых рук, найстарэйшыя з якіх датуюць 9-м тысячагоддзем да н. э. Пячора доўгі час была населена людзьмі, продкамі індзейцаў Патагоніі. Апошнія малюнкі датуюць 1-м тысячагоддзем нашай эры. Фарбы, якімі выкананы малюнкі, мінеральнага паходжання. Для вызначэння ўзросту малюнкаў выкарыстоўвалі знойдзеныя ў пячоры касцяныя трубачкі, праз якія фарбы ў свой час наносілі на сцяну.