Куэста

Папярочны профіль куэстаў. Цямнейшым колерам пазначаны пласты ўстойлівых парод, святлейшым — менш устойлівых парод
Куэста ў Крымскіх гарах

Куэ́сты (ад ісп.: cuesta — адхон, схіл гары) — асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення.

Часам куэсты размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўночных схілах Вялікага Каўказа (Скалісты хрыбет), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.