Кханкэнтайск.: เทศบาลนครขอนแก่น
Кханкэн на карце Тайланда
|
|
Кханкэн[3] (тайск. ขอนแก่น) — горад, цэнтр аднайменнай правінцыі на паўночным усходзе Тайланда (рэгіён Ісан). Насельніцтва — каля 121 тысяч чалавек (2006). Адзін з найбуйнейшых гарадоў Тайланда. Кханкэн размешчаны на краі неўрадлівай раўніны карставага паходжання, плато Карат і ўрадлівай мясцовасці на поўнач ад яе. Ад Бангкока да Кханкэна па прамой 380 км, па дарозе 449 км. У горадзе ёсць аэрапорт. Праз Кханкэн праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Бангкок з лаоскай мяжой. Горад злучаны з усімі буйнымі гарадамі паўночнага ўсходу Тайланда рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі.
Зноскі