Кхас

Кхас
(खस)
Агульная колькасць 95000
Рэгіёны пражывання  Непал - 19000
 Індыя - 75000
Мова кхас
Рэлігія індуізм
Блізкія этнічныя групы кумаоні, гархвалі, пахары

Кхас (саманазва: खस) — індаарыйскі народ у Непале і поўначы Індыі. Агульная колькасць (2022 г.) — 95 000 чалавек[1].

Кхасамі часцяком называюць усіх носьбітаў непальскай мовы.

Кхас упершыню ўзгадваюцца ў Махабхараце як племя з поўначы Індыйскага субкантынента, якое падтрымала бок Каўраваў. У сярэднявеччы яны насялялі сучасныя Утаракханд і захад Непала. У IX ст. ва Утарахандзе ўзнікла дзяржава на чале кхаскай дынастыі Кат'юры, якая да XII ст. падначаліла значныя тэрыторыі ад Кабула да Сікіма, але ў выніку распалася.

У XIXV ст. захад Непала і ўсход Утаракханда былі аб'яднаны іншай кхаскай дынастыяй Мала. Першапачаткова яе прадстаўнікі прытрымліваліся будызму. Але ў пачатку XIV ст. раджа Рыпу Мала прыняў індуізм. З XIII ст. вядомы запісы на мове кхас, якая стала асновай сучаснай непальскай мовы. У XVIII ст. канфедэрацыя дробных дзяржаў, што працягвалі кіравацца рознымі адгалінаваннямі дынастыі Мала, былі ўключаны ў склад дзяржавы Горкха.

Традыцыйным заняткам кхас з'яўляецца качавая жывёлагадоўля. У нашы дні важнымі заняткамі, якія дазваляюць пашырыць заробкі, з'яўляюцца адыходніцтва, збор дзікіх лекавых раслін, гандаль дровамі. Большасць кхас Індыі і Непала адносяцца да бяднейшых, малаадукаваных пластоў насельніцтва. Тым не меней, кумаоні і непальцы звычайна адносяць іх да варны кшатрыяў. На самой справе, знутры кхас маецца ўнутраны каставы падзел. Захоўваюцца многія традыцыйныя перажыткі, у тым ліку дзіцячыя шлюбы.

Фармальна вернікі спавядаюць індуізм. Аднак у пабытовым жыцці дамінуюць шаманісцкія звычаі. Важны рэлігійны звычай — ахвярапрынашэнні хатнім багам, якія асацыююцца з індуісцкімі багамі.

Зноскі