Гістарычная дзяржава | |||||
Кхмерская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
кхмер.: សាធារណរដ្ឋខ្មែរ | |||||
|
|||||
Гімн: Anthem of the Khmer Republic[d] | |||||
![]() |
|||||
9 кастрычніка 1970 — 17 красавіка 1975
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | Кхмерская мова | ||||
Грашовая адзінка | riel[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка і super-presidential republic[d] | ||||
![]() |
Кхмерская Рэспубліка (кхмер. សាធារណរដ្ឋខ្មែរ, фр.: République khmère. République khmère) — урад Камбоджы, які папярэднічаў стварэнню камуністычнага рэжыму, вядомага як Дэмакратычная Кампучыя.
18 сакавіка 1970 года, скарыстаўшыся адсутнасцю Нарадома Сіянука ў краіне, правыя сілы пры падтрымцы ЗША здзейснілі дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшоў генерал Лан Нол. У красавіку 1970 года амерыканскія і паўднёвав’етнамскія войскі ўступілі на тэрыторыю Камбоджы, што выклікала абурэнне сусветнай грамадскасцi і вымусіла іх адтуль сысці цераз месяц. У маі 1970 года апазіцыйныя сілы пры падтрымцы КНР стварылі ў Пекіне Нацыянальны адзіны фронт Кампучыі (НАФК), стварылі ўласныя ўзброеныя сілы і ўрад у выгнанні. У склад НАФК увайшлі прыхільнікі Нарадома Сіянука і іх нядаўнія «ворагі» камуністы. Сіянук не валодаў рэальнай уладай у НАФК, якая была ў руках мясцовых камуністаў, больш вядомых як рух «чырвоныя кхмеры». Злучэнні рэгулярнай арміі ДРВ пад відам часцей НАФК уступілі на тэрыторыю Камбоджы. Яны захапілі некалькі ўсходніх правінцый краіны, перадаўшы іх пад кантроль «чырвоных кхмераў».
9 кастрычніка 1970 года Камбоджа была афіцыйна абвешчана Кхмерскай Рэспублікай.
Рэжым кіраваўся нацыяналістычнай ідэалогіяй. В’етнамцы лічыліся варожым насяленнем: па загаду ўрада грамадзянскае насяленне в’етнамскага паходжання выганялі з населеных пунктаў і нярэдка знішчалі без суда. Лан Нол публічна заявіў: «Я разумею, што сярод тых в’етнамцаў, мажліва, меліся невінаватыя, але адрозніць было цяжка».[2]
З канца 1970 года сталіца была адрэзана ад сельскагаспадарчых раёнаў. Спрабуючы пашырыць сацыяльную базу свайго рэжыму, Лан Нол хацеў стварыць бачнасць дэмакратызацыі, але ўпэўніць у гэтым сусветную супольнасць яму гэтак і не атрымалася. За пяць гадоў узброенай партызанскай барацьбы колькасць КПК значна ўзрасла і яна ператварылася ў вядучую палітычную сілу Камбоджы.
1973 год стаў рашаючым у вайне. Толькі падтрымка амерыканскай авіяцыі спасала на той момант ад краху рэжым Лан Нола. Да пачатку 1975 года ўзброеныя сілы «чырвоных кхмераў» і в’етнамскія часці кантралявалі да 90 % тэрыторыі Камбоджы. У пачатку красавіка 1975 года Пнампень пакінулі Лан Нол і яго паплечнікі.