Кшатрыі

Партрэт кшатрыя, 1835 г.

Кша́трыі (ад санскр.: क्षत्र «улада») — адна з 4 асноўных варн у індуізме. Уяўляе сабою групу прывілеяваных ваенных каст, накшталт раджпутаў, кадава, наяраў, маратхаў і інш.

Згодна з гімнам X.XC Рыгведы[1], пры ахвярапрынашэнні першачалавека Пурушы багі зрабілі з яго вуснаў брахманаў, з рук — кшатрыяў (або раджаў), са сцёгнаў — вайш’яў, з ног — шудраў. Такім чынам, кшатрыі з’яўляліся другой па значнасці варнай пасля брахманаў. У законах Ману[2] высакародны статус кшатрыяў падкрэсліваўся не толькі сацыяльнымі прывілегіямі ў параўнанні з вайш’ямі і шудрамі, але таксама такімі атрыбутамі, як калясніца і коні. У індуізме кшатрыяў прылічаюць да двіджа (літаральна «двойчы народжаных»)[3], паколькі яны абавязаны прайсці абрад ініцыяцыі пры пераходзе ў дарослы стан.

Традыцыйна касты кшатрыяў фарміраваліся на поўначы Індыйскага субкантынента, дзе ў старажытнасці адбывалася рассяленне індаарыяў. У іншых мясцінах, куды індуісцкія вераванні прыйшлі пазней, грамадства звычайна падзялялася на варны брахманаў і шудраў. Прыкладам таму з’яўляецца поўдзень Індыі[4]. Выхадцы з гэтага рэгіёна набылі статус кшатрыяў у позні перыяд. Так, вялікі военачальнік Шываджы толькі пасля другой спробы здолеў у 1674 г. дамагчыся ад брахманаў прызнання маратхаў кшатрыямі. Каста ваніяраў з Тамілнада замацавала высакародны статус толькі ў каланіяльны перыяд і да нашых дзён з’яўляецца адзінай з варны кшатрыяў у сваім штаце.

Выхадцамі з варны кшатрыяў былі рэлігійныя дзеячы старажытнай Індыі:

Зноскі