| ||||||||||||||||
Кэрнс[2] (англ.: Cairns) — горад у паўночна-ўсходняй частцы аўстралійскага штата Квінслэнд, цэнтр аднайменнага раёна мясцовага самакіравання. Насельніцтва раёна паводле ацэнак на 2008 год складала прыкладна 159 тысяч чалавек. Кэрнс — чатырнаццаты аўстралійскі горад па колькасці жыхароў. Бліжэйшы буйны горад — Таўнсвіл (размешчаны за 300 км на поўдзень).