Кяхцінская мова | |
---|---|
Краіны | Расія, Кітай, Манголія |
Рэгіёны | Прыамур’е, Маньчжурыя, Забайкалле |
Статус | вымерла |
Вымерла | XX стагоддзе |
Класіфікацыя | |
змяшаныя мовы | |
WALS | rcp |
Glottolog | kjac1234 |
Кя́хцінская мова — мова-піджын, што існавала ў 18-19 ст. на граніцах Расіі з Кітаем (назва — з горада Кяхта).
Лексіка кяхцінскай мовы была пераважна рускай, але марфалогія мовы — кітайскай: словы не змянялісь, дзеяслоў быў ужываны ў форме загаднага ладу, была страчаная розніца асабовых ды прыналежных займеннікаў, іг.д.
У пэўны час кітайскія чыноўнікі, адказныя за таргоўлю з Расіяй, вывучалі гэтую мову; друкаваліся падручнікі, існавалі экзаменацыйныя камісіі (складальнікі вучэбных дапаможнікаў з тым называлі кяхцінскі піджын «рускай мовай», невядома ці шчыра).
Кяхцінская мова выйшла з актыўнага ўжытку напачатку 20 ст. Аднак жа, нават і ў 1990 г. на базары пад Улан-Батарам бачылі старых кітайцаў, што размаўлялі гэтай мовай.[1]
Уладзімір Даль у адпаведным артыкулу свайго слоўніка дае такія узоры кяхцінскае мовы:
Погули было — гулял, гостил; погули еса — гуляю; погули буду — погуляю, погощу. Птица летай еса — птица летает; лошаки убежи было — лошадь ушла, сбежала. Побелизански — близко; соленыце — солнце; парезеденика — праздник. (крыніца) |
Выслоўе «моя твоя понимай нету» так жа звязанае з кяхцінскім піджынам.
{{cite book}}
: Вонкавая спасылка ў |title=
(даведка) стр. 911