Славутасць | |
Кёнбакун | |
---|---|
кар.: 경복궁 | |
37°34′43″ пн. ш. 126°58′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1395 |
Сайт | royalpalace.go.kr (кар.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кёнбаку́н або Палац Кёнбок — палацавы комплекс, размешчаны на поўначы Сеула ў Паўднёвай Карэі. Галоўны і найбуйнейшы палац дынастыі Часон , дзе жыла каралеўская сям’я, і адзін з пяці вялікіх палацаў, пабудаваных у перыяд Часон.
Пабудаваны ў 1394 годзе па праекце карэйскага саноўніка Чон Даджона.
Некаторыя часткі палаца былі спалены падчас японскага уварвання ў 1592 годзе. Рэканструяваны ў 1860-я гады намаганнямі Тэвангуна . Пасля рэканструкцыі ў ім было 330 будынкаў і 5792 пакоя. Агульная плошча комплексу — 410 тысяч квадратных метраў. Неўзабаве пасля забойства імператрыцы Мёнсон японскімі агентамі ў 1895 годзе яе муж імператар Каджон пакінуў палац і больш туды не вяртаўся.
У 1911 годзе японцы знеслі 10 будынкаў палацавага комплексу, пабудаваўшы Дом генерал-губернатара Карэі .
Асноўныя збудаванні Кёнбакуна — гэта тронная зала Кынджанджон (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 223), а таксама павільён Кёнхверу (у спісе нацыянальных скарбаў пад нумарам 224), які стаіць пасярод штучнага возера на 48 гранітных калонах. Гэты павільён выяўлены на банкноце ў 10000 вон старога ўзору (да выпуску новага віду банкнот у 2007 годзе).
Зараз палац уяўляе сабой музей пад адкрытым небам. Перад уваходам у палац можна ўбачыць маляўнічыя інсцэніроўкі змены варты, якая праводзілася тут у часы дынастыі Часон.