Кібуц

Кібуц Мером Галан, від з гары Бенталь

Кібуц (іўр.: קִבּוּץ; першапачаткова קְבוּצָה, квуца — `група`) — сельскагаспадарчая камуна ў Ізраілі, якая характарызуецца агульнасцю маёмасці і роўнасцю у працы і спажыванні. Першы кібуц створаны ў 1909 годзе ў Паўночнай Галілеі; да 1914 года на землях, што належалі Яўрэйскаму нацыянальнаму фонду, было 14 кібуцаў. У 1990 годзе было 270 кібуцаў (ад 200 да 700 чалавек), аб'ядноўвалі да 125 тысяч чалавек. Адыграваюць значную ролю ў эканоміцы Ізраіля.