Кіеўскае вадасховішча | |
---|---|
Спадарожнікавы здымак Кіеўскага вадасховішча | |
Каардынаты: 50°54′23″ пн. ш. 30°29′58″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Украіна |
Шырыня | 20 км |
Плошча | 922 км² |
Выцякаюць | Дняпро |
![]() |
Кіеўскае вадасховішча (Кіеўскае мора) — вадасховішча на Дняпры на поўнач ад Кіева з агульнай плошчай у 922 км².
На поўначы яно амаль даходзіць да мяжы з Беларуссю. У яго ўпадаюць рэкі Прыпяць, Цецяраў, Уж, Брагінка, Тарасіца.
Вадасховішча было створана ў 1960-я гады падчас праўлення Мікіты Хрушчова і было перадапошнім з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры. Найбольшая яго шырыня складае 20 км. Розніца ў вышыні выкарыстоўваецца Кіеўскай гідраэлектрастанцыяй для атрымання электраэнергіі.
Вадасховішча з'яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.