Кізілакветныя | ||||||||||||
![]() Кізіл звычайны. Галіна з пладамі | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Cornales Dumort., 1829 | ||||||||||||
|
Кізілакветныя (Cornales) — парадак кветкавых раслін.
Дрэвы ці хмызнякі, рэдка паўхмызнякі. Лісты чарговыя ці процілеглыя, простыя, цэльныя, суцэльнакрайныя ці, іншы раз, зубчастыя, без прылісткаў ці, вельмі рэдка, з ападальнымі прылісткамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў рознага роду верхакветныя суквецці, звычайна двухполыя, актына-морфныя, цыклічныя, 4-членныя, радзей 5-членныя, звычайна з адным кругам тычынак. Долі чашачкі моцна рэдукаваныя, рэдка зусім адсутнічаюць. Гінецэй большай часткай з 2 пладалісцікаў, рэдка пладалісцікаў больш, з адным вісячым семязачаткам у кожным гняздзе. Завязь ніжняя. Характэрна наяўнасць нектарнага дыска. Плады звычайна касцянкападобныя, радзей ягады.