Кімрскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 12 ліпеня 1929 | ||||
Дата скасавання | 2022 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кі́мрскі раён (руск.: Кимрский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Кімры, які, аднак, не ўваходзіць у склад раёна, фарміруючы асобную гарадскую акругу.
Кімрскі раён мяжуе з Кашынскім, Калязінскім, Канакоўскім, Калінінскім і Рамешкаўскім раёнамі, а таксама з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2513,75 км².
Кімрскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.