Кіпарысавік гароханосны[1] (Chamaecyparis pisifera) — від дравяністых раслін роду кіпарысавік (Chamaecyparis) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).
Дрэва 25-30(50) м вышыней. Крона конусападобная або вузкакеглепадобная, галіны гарызантальна распасцёртыя. Кара чырванавата-карычневая або чырвона-блакітная, гладкая, адыходзіць тонкімі палоскамі. Галінкі плоскія, вісячыя, густа пакрытыя лісцем. Лісце (шыпулькі) прымкнутае, з адлеглымі верхавінамі, зверху бліскучае, цемна-зялёнае, знізу з белымі плямамі і палоскамі, мае слабы водар. Плоскаснае лісце яйкападобна-ланцэтнае, з залозкай; бакавое — моцнасціснутае, завостранае роўнае пласкаснаму па даўжыні.
Мужчынскія стробілы з 6-10 пар бураватых пылковых мяшкоў. Жаночыя шышкі шматлікія, дробныя, на кароткіх хвосціках, шарападобныя, 6-8 мм у дыяметры, жаўтлява-карычневыя або цёмна-карычневыя, спеюць на першы год. Насенневых лусак 8-10(12), яны мяккія, не дравяністыя, тонкія, выцягнутыя ў шырыню, увагнутыя пры паспяванні, уверсе маршчыністыя, слабазавостраныя, краі надрэзаныя. Насенне па 1-2 на лускі; крыльца тонкае, празрыстае, вельмі шырокае з 5-6 смалянымі залозкамі на кожным баку.
Эндэмік Японскіх астравоў, аддае перавагу вільготным глебам[3].
Драўніна высокай якасці.
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны (некаторыя сарты: Aurea, Boulevard, Filifera, Plumosa, Squarrosa)[3].
Зноскі
- Кипарисовик горохоплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 21 лістапада 2012)