Кіпрыян Карфагенскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Cyprianus Carthaginiensis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | пісьменнік, святар, філосаф, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
каля 200[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 верасня 258 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіпрыя́н Карфаге́нскі (лац.: Thascius Caecilus Cyprianus; ? — 14 верасня 258) — епіскап карфагенскі і майстэрскі лацінскі багаслоў, асноўныя сачыненні якога прысвечаныя асэнсаванню пытанняў адступніцтва і расколу. Стваральнік кананічнага вучэння аб адзінстве царквы і яе іерархічнай структуры. Кіпрыян, які называў сваім настаўнікам Тэртуліяна, правёў у Карфагене тры памесных сабора, падчас якіх перамагло яго меркаванне пра тое, што «той не можа ўжо мець Айцом Бога, хто не мае маці Царкву». Адзінства царквы, па Кіпрыяну, выяўляецца не ў меркаваннях нейкага «епіскапа епіскапаў», а ў саборнай згодзе епіскапаў, у роўнай меры надзелены дабрынёй Святога Духа і самастойных ў кіраванні сваёй паствай. Найцяжэйшымі грахамі Кіпрыян лічыў апастасію (адступніцтва) і схізму (раскол).