Поўнае імя | Кірыл Аляксандравіч Прамудраў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1992[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||
Вага | 76 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||
Нумар | 6 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.
У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.
У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.
29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[4]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[5]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[7], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[10]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[12]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды і ў гэтай якасці дапамог ёй заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[13].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Дынама (Брэст) | 29 | 2 | |
2011 | Д1 | Дынама (Брэст) | 15 | 0 | |
2012 | Д1 | Брэст | 21 | 1 | |
2013 | Д1 | Дынама (Брэст) | 30 | 5 | |
2014 | Д1 | Дынама (Брэст) | 29 | 3 | |
2015 (1) | Д1 | Дынама (Брэст) | 14 | 6 | |
2015 (2) | Д1 | Дынама (Мінск) | 8 | 1 | |
2016 | Д1 | Дынама (Мінск) | 28 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама (Мінск) | 8 | 0 | |
2017 (2) | Д1 | Дынама (Брэст) | 14 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Дынама (Брэст) | 10 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Прамень | 13 | 0 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 20 | 1 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 21 | 6 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 24 | 3 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 17 | 1 | |
2023 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 2 |