Нарадзіўся ў Казахстане, куды была саслана яго сям’я. У 1956—1965 гадах жыў у Беларусі, а пасля ў Польшчы. Пасля заканчэння Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Ольштыне, у 1980 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Першыя гады святарства правёў у Польшчы, пасля чаго ў 1990 годзе прыняў функцыі пробашча, а таксама дэкана ў Глыбокім.